Лятучыя машыны ў Кітаі і суд над Дэпардзьё ў Парыжы — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

У Парыжы судзяць Дэпардзьё, у Кітаі будуюць вялікі завод па масавай вытворчасці лятучых машын, а ў Нарвегіі знаходзяць рэшткі паўлегендарных асобаў.

Пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.

 

Рэшткі чалавека з нарвежскай сагі знайшлі на дне калодзежа

Навукоўцы пацвердзілі, што шкілет, знойдзены ў калодзежы нарвежскага замка Сверэсборг, належыць чалавеку, пра якога гаворыцца ў сярэднявечнай сазе, напісанай больш за 800 гадоў таму.

Сага расказвае пра караля Сверэ Сігурдсана. У ёй згадваецца, што падчас ваеннага нападу на цэнтральную Нарвегію ў 1197 годзе, у прыватнасці на замак Сверэсборг, у калодзеж скінулі цела мерцвяка.

“Мы ніколі не зможам быць на 100% упэўненыя, што рэшткі ў калодзежы належаць чалавеку, апісанаму ў сазе. Але ўскосныя і навуковыя доказы вельмі пераканаўчыя", - сказаў Майкл Марцін з Нарвежскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій, сааўтар даследавання, апублікаванага ў часопісе iScience.

Летающие машины в Китае и суд над Депардье в Париже — #ИхНравы
Рэшткі шкілета ў Нарвегіі / Åge Hojem NTNU Vitenskapsmuseet/SWNS
Летающие машины в Китае и суд над Депардье в Париже — #ИхНравы
Жэрар Дэпардзьё / AP

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі