Жэрар Дэпардзьё атрымаў участак пад Мінскам побач з домам Домрачавай
Французскі актор і вінароб Жэрар Дэпардзьё атрымаў участак зямлі ў вёсцы Лапаровічы Мінскага раёна, піша TUT.by.
Дэпардзьё бываў у Беларусі двойчы, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні раз ён наведваў нашу краіну ў лістападзе 2017 года, заязджаў на Мінскі завод вінаградных вінаў.
Тады ж актор сустракаўся са старшынёй Папярнянскага сельвыканкама і выказаў жаданне пабудаваць тут дом. "Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Жэрару Дэпардзьё быў вылучаны ўчастак у вёсцы Лапаровічы. Можна сказаць, што цяпер яго мара збудзецца", — кажа выканаўца абавязкаў старшыні Папярнянскага сельвыканкама Святлана Ракецкая.
Паведамляецца, што грамадзяніну Расіі Дэпардзьё (з 2003 года ён мае расійскі пашпарт) вылучылі зямельны ўчастак на 0,1500 га для для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома. Участак вылучаны на на 99 гадоў. Гадавы кошт арэнды — 132,96 рубля.
Па суседстве з акторам маюць участкі Дар'я Домрачава і яе трэнер Адрыян Цыбульскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.