Аграсядзібы ў Беларусі чакае рэвізія
Аграсядзібы ў Беларусі чакае рэвізія. Пра гэта заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. У пятніцу ён удзельнічаў у нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, на якой разглядаўся праект указа па развіцці аграэкатурызму. У адпаведнасці з дакументам, мясцовыя ўлады атрымаюць новыя паўнамоцтвы. Напрыклад, яны будуць вызначаць раёны ці рэгіёны, "дзе неабходна стымуляваць развіццё данага віду турызму". Каля буйных гарадоў аграэкатурызм актыўна развіваецца, а ў аддаленых мясцовасцях сітуацыя горшая, і там "павінны быць прэферэнцыі, адпаведныя льготы".
Таксама ў ім замацавана адказнасць гаспадароў аграсядзіб за грамадскі парадак на сваёй тэрыторыі (раней за гэта адказвалі толькі наведвальнікі). Праца над праектам яшчэ працягваецца, але ён амаль гатовы, адзначыў міністр.
Рэвізіяй аграсядзіб зоймецца спецкамісія, якую яшчэ плануецца стварыць. "У кожным рэгіёне ў нас вызначаныя камісіі, — гаварыў Кавальчук. — Яны будуць вызначаць, што гэта: гасцініца, рэстаран або аграэкасядзіба. І ўжо ў адпаведнасці з дазволам камісіі будзе дадзена права займацца тым ці іншым відам дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.