Адпачынак у лагеры "Зубраня" замежнікаў будзе каштаваць бюджэту 3 млн
У лагеры "Зубраня"
Адпачынак летам 2024-га ў лагеры "Зубраня" замежнікаў (450 дзяцей і асоб, якія іх суправаджаюць) будзе каштаваць бюджэту РБ 3 млн рублёў. Яны прыедуць з "брацкіх" для рэжыму краін — Сірыі, КНР, Лаоса, Егіпта, Узбекістана, паведамляе BELPOL.
Акрамя адпачынку ў дзіцячым лагеры замежным гасцям бясплатна акажуць шматлікія санаторна-аздараўленчыя паслугі, забяспечаць "насычаную культурную праграму" з наведваннем Мірскага і Нясвіжскага замкаў, аквапарку "Лебядзіны", экскурсіямі па Мінску.
Адзначаецца, што звыш 80% выдаткаў — гэта аплата авіяпералётаў у Беларусь і назад, і атрымаюць гэтыя грошы ў асноўным замежныя авіякампаніі.
BELPOL высветліў, адкуль такая шчодрасць з боку рэжыму. Яе прычыны зусім не гуманітарнага характару. Наўзамен цёплага прыёму замежнікаў у "Зубраняці", дзеці рэжымнай наменклатуры і "патрэбныя" суправаджаючыя асобы бясплатна (для сябе, але не для бюджэту РБ) адправяцца ў экскурсійныя туры і на адпачынак у некаторыя са згаданых краін Азіі і Афрыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.