У Інданэзіі ў аварыі загінула 23-гадовая беларуска

Беларуска атрымала цяжкую траўму галавы (ілюстрацыйнае фота)

Беларуска атрымала цяжкую траўму галавы (ілюстрацыйнае фота) / shutterstock.com

У Інданэзіі ў аварыі загінула 23-гадовая беларуска. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай у сераду ў Дэнпасары ў правінцыі Балі. Турыстка ехала на скутары, калі яе паспрабаваў абагнаць і збіў аўтобус. Падчас падзення грамадзянка Беларусі атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму галавы і неўзабаве памерла.

Інданэзійскія выданні пішуць, што кіроўцу не затрымалі. Паліцыя апытала яго і сведкаў ДТЗ. Па словах вадзіцеля, ён абганяў скутар справа і не справіўся з кіраваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі