Ахвярамі выбуху ў Кабуле сталі не менш за 80 чалавек

Ахвярамі выбуху ў Кабуле сталі не менш за 80 чалавек

23 ліпеня ў Кабуле адбыўся выбух падчас дэманстрацыі пратэстоўцаў. На цяперашні момант вядома пра 80 ахвяраў тэракту (раней паведамлялася, што іх каля 60). Яшчэ 230 чалавек атрымалі раненні.

Як перадаюць СМІ, тэракт учынілі два тэрарысты-смяротнікі, якія ўзарвалі выбуховыя прылады ў натоўпе пратэстоўцаў. Трэцяга смяротніка паліцыянты застрэлілі да таго, як ён паспеў узарваць прыстасаванне.  

Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі