Акцёр Купалаўскага Бародзіч абскардзіў прысуд

Акцёр Купалаўскага Бародзіч абскардзіў прысуд

Касацыйныя скаргі Арцёма Бародзіча і яго адваката паступілі ў суд Кастрычніцкага раёна 4 сакавіка. На гэты момант дата слуханняў не прызначаная.

Акцёра Купалаўскага тэатра Арцёма Бародзіча асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Такое рашэнне ў сераду 2 сакавіка вынес суддзя Аляксандр Рудэнка ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Пракурор патрабаваў для Бародзіча 6 гадоў зняволення.

Артыста прызналі вінаватым у захоўванні марыхуаны з мэтай распаўсюджвання (частка 2 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Сам Бародзіч падчас судовага працэсу прызнаўся, што ўжывае марыхуану апошнія шэсць гадоў. Па яго словах, наркотыкі ён захоўваў для сябе і не збіраўся распаўсюджваць.

Адвакат акцёра лічыць, што мэта распаўсюджвання не даказаная. Таксама адвакат мяркуе, што праваахоўнікі некарэктна праводзілі ператрус, не пыталі дазволу на агляд памяшкання, хадзілі па пакоях кватэры, калі там нікога не было — ні самога Бародзіча, ні панятых.

Калегі Бародзіча з Купалаўскага тэатра масава прыходзілі на суд, каб падтрымаць яго. Усе яны прыйшлі і на вынясенне прысуду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі