Акцёру Міхаілу Яфрэмаву пагражае турма, у ДТЗ з яго ўдзелам загінуў чалавек

Акцёру Міхаілу Яфрэмаву пагражае турма, у ДТЗ з яго ўдзелам загінуў чалавек

Расійскаму акцёру Міхаілу Яфрэмаву пагражае пазбаўленне волі. Крымінальную справу ў дачыненні да яго распачалі пасля п'янага ДТЗ у цэнтры расійскай сталіцы. Увечары 8 чэрвеня на Смаленскай плошчы Яфрэмаў на Jeep Grand Cherokee выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтафургонам Lada. Пашкоджанні атрымалі яшчэ некалькі машын. Як паведамляе meduza.io, акцёра затрымалі, медасведчанне паказала, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Дарэчы, у аўтамабілі Міхаіл Яфрэмаў быў не адзін — з ім ехалі акцёр Іван Сцебуноў і яго жонка Алена Уласава.

9 чэрвеня стала вядома, што кіроўца аўтамабіля Lada памёр у бальніцы. Пасля гэтага абвінавачанне Яфрэмаву перакваліфікавалі на больш цяжкае. Раней гэта было парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкай шкоды здароўю чалавека — да 7 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер — да 12 гадоў.

"Міхаіл Яфрэмаў быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе яшчэ ДА таго, як стала вядома, што [кіроўца аўтамабіля Lada] Сяргей Захараў памёр у бальніцы",піша галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў.

Яфрэмаву 56 гадоў. Ён — сын народнага артыста СССР Алега Яфрэмава, заслужаны артыст РФ, тэлевядучы, тэатральны рэжысёр. Зняўся ў дзясятках фільмах і серыялах, выканаў дзясяткі тэатральных роляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі