Акцызы на бензін і дызель выраслі ў Беларусі ў чатыры разы

Акцызы на бензін і дызель выраслі ў Беларусі ў чатыры разы

Акцызы на бензін і дызельнае паліва ў Беларусі павышаныя ў чатыры разы. Гэтая мера прадугледжаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі №84 "Аб акцызах на аўтамабільнае паліва", перадае БЕЛТА. Стаўкі акцызаў выраслі з 1 сакавіка. 

Улады тлумачаць гэты крок барацьбой з неабгрунтаваным імпартам аўтамабільнага паліва. Таксама яны спадзяюцца заахвоціць такім чынам расійскія кампаніі пастаўляць нафту ў Беларусь па давальніцкіх схемах. 

Адначасова, каб не дапусціць росту рознічных цэн, для пэўных плацельшчыкаў уводзіцца каэфіцыент 0,25 да ставак акцызаў. У лік такіх плацельшчыкаў трапляюць беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Гэта значыць, што "Нафтан" і Мазырскі НПЗ атрымалі ільготныя ўмовы, каб у іх перапрацоўвалі нафту і куплялі паліва.

Буйныя расійскія нафтавыя кампаніі ("Раснафта", "Лукойл", "Газпрам", "Татнафта" і "Сургутнафтагаз") з 1 студзеня 2020 года адмовіліся пастаўляць сыравіну на беларускія НПЗ. Пры гэтым чатыры з гэтых пяці кампаніяў маюць свае запраўкі ў Беларусі. Некаторыя з іх ужо скардзіліся, быццам беларускія НПЗ адмаўляюцца пастаўляць ім паліва. Аднак канцэрн "Белнафтахім" абверг гэтыя заявы і паведаміў, што ўсе сеткі АЗС у Беларусі атрымліваюць паліва. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі