Акружаныя сепаратысты Славянска хочуць перамоваў з уладай

Пра тое, што акружаныя сепаратысты Славянска просяць ўладу аб перамовах, паведамляе news.liga.net са спасылкай на ўкраінскі "5 канал". У адказ на просьбу сепаратыстаў Мінабароны заявіла, што якія-небудзь перамовы з баевікамі магчымыя толькі пры іх поўным раззбраенні. Таксама вайскоўцы патрабуюць здачы тых, хто забіваў ўкраінскіх салдат, і поўнай здачы аб'ектаў Славянска.



Нагадаем, па словах кіраўніка МУС Арсена Авакава, сілы антытэрарыстычнай аперацыі збіраюцца сёння аднавіць наступ.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі