Актор Дэвід Духоўны называе сябе ўкраінцам

Дагэтуль вядомы галівудскі акцёр меркаваў, што ён рускі. Пра гэта Дэвід Духоўны паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы ў Твітары.



“Я вырас, думаючы, што я — рускі, толькі для таго, каб даведацца, што я быў заўсёды ўкраінцам. Ніколі не позна змяняцца”, — напісаў амерыканскі актор.



Дагэтуль у сваіх інтэрв'ю Духоўны казаў, што ягоныя продкі — расійскія габрэі, а дзед прыехаў у ЗША з Кіева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі