Актывістаў АГП у Мінску асудзілі на 10 сутак арышту
У панядзелак у Савецкім судзе сталіцы разглядалі справы Уладзіміра Раманоўскага і Аляксандра Арэстовіча.
За ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі" актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі пакінулі пад адміністрацыйным арыштам. Нагадаем, 16 сакавіка каля Камароўскага рынка ў Мінску была затрыманая група ўдзельнікаў перадвыбарчага пікета. Актывісты, акрамя выбарчай тэматыкі, выказвалі падтрымку палітзняволеным Беларусі.
Сярод затрыманых быў і лідар АГП Анатоль Лябедзька. Сёння яго асудзілі на 15 сутак арышту. Суды працягваюцца.
Фота — Fotolia