Акумулятарны завод пад Брэстам перастаў працаваць па начах. Скаргі або графік?

Фота са старонкі суполкі "Брэст супраць свінцу"​ / vk.ru
Фота са старонкі суполкі "Брэст супраць свінцу"​ / vk.ru

Акумулятарны завод ТАА "АйПаўэр" пад Брэстам перастаў працаваць па начах. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў суполцы "Брэст супраць свінцу" УКантакце.

"Нарэшце! Пасля скарг у розныя інстанцыі "АйПауэр" перастаў незаконна працаваць "цішком" па начах. Другія суткі цемра і цішыня каля завода", — напісана на старонцы суполкі.

На шум і дым з труб прадпрыемства, якое афіцыйна яшчэ не адкрылася, мясцовыя жыхары скардзяцца з канца красавіка. З 3 мая побач з заводам актывісты арганізавалі вахту: дзяжурныя сочаць за тым, якія работы вядуцца, якія машыны заязджаюць і выязджаюць з тэрыторыі прадпрыемства. Некаторыя актывісты перакананыя: нягледзячы на тое што аб'ект яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, яго прадукцыя ўжо паступае ў продаж.

Еўрарадыё разбіраецца, што адбываецца на злашчасным акумулятарным заводзе.

"Зразумела, што ідзе вытворчы працэс"

Аккумуляторный завод под Брестом прекратил работать по ночам. Жалобы или график?

Інжынер Дзмітрый Бекалюк не называе сябе актывістам, але кажа, што проста перажывае за здароўе сваіх дзяцей:

"Падчас вахты мы фіксуем запуск вентыляцыйных установак і катлоў. Яны пачынаюць працаваць у 8:30 і заканчваюць у 19:00. Пасля трох-чатырох гадзін бесперапыннай працы выклікаем супрацоўнікаў МУС для фіксацыі факта, што пусканаладачных работ няма, а ідзе бесперапынная праца. Пры запуску наладак забаронена, каб абсталяванне завода працавала пастаянна. Можна запусціць яго на паўдня, але, калі штодня яно запускаецца і адключаецца ў адзін і той жа час, зразумела, што ідзе вытворчы працэс. На прадпрыемстве працуе ад 70 да 90 рабочых".

Дзмітрый распавядае, што ў начны час з труб завода ідзе дым, адчуваецца рэзкі пах. Суразмоўца Еўрарадыё абураны, што, нягледзячы на ​​неаднаразовыя скаргі, мясцовыя ўлады заплюшчваюць вочы на ​​праблему.

"Усе чакаюць запуску завода, тыпу потым будзем кантраляваць, — кажа ён. — Але ўжо зараз ідзе парушэнне заканадаўства і зараз трэба спыняць забруджванне навакольнага асяроддзя. Побач палі, каровы пасуцца, стаяць дамы, дзе жывуць людзі. Завод бескантрольна робіць тое, што хоча. Прыклад таму — партыя акумулятарных батарэй, якая паехала ў Пінск. Нібыта Пінск перадаваў іх сюды на тэставанне сістэмы аспірацыі. Гэта не вытрымлівае ніякай крытыкі, таму што сістэма аспірацыі павінна выпрабоўвацца на поўную магутнасць".

Зміцер кажа, што справай занялася пракуратура. Ён перакананы, што разабрацца, працуе завод ці не, проста: у цэхах ёсць камеры відэаназірання, маўляў, чаму б не паглядзець запісы?

"На мае звароты ў МУС, пракуратуру, КДБ, Дзяржкантроль прыходзяць адказы, што яны накіраваны ў Мінпрыроды і там разбіраюцца па кампетэнцыі. Учора нарэшце на даху будынка з'явіліся людзі з вымяральнымі прыладамі. Хутчэй за ўсё, вымяралі ўзровень выкідаў. Праўда, замеры робяцца тады, калі завод практычна не працуе. Шумоў няма. На час замераў прадпрыемства замерла".

 

Аккумуляторный завод под Брестом прекратил работать по ночам. Жалобы или график?
Фота са старонкі суполкі "Брэст супраць свінцу" / vk.ru

Дырэктар завода: без запуску абсталявання немагчыма праверыць сістэмы ачысткі

Дырэктар акумулятарнага завода ТАА "АйПаўэр" Сяргей Мельникович заявіў Еўрарадыё: "Мы цяпер у стадыі здачы аб'екта".

"Завод будзе запушчаны пасля таго, як будзе падпісаны акт уводу ў эксплуатацыю, — сцвярджае ён. — Цяпер мы праходзім працэдуру атрымання розных заключэнняў, у тым ліку экалагічнай экспертызы. Праводзіцца шэраг работ, якія патрабуюць працы абсталявання і пацверджання якіх-небудзь дадзеных. Ёсць графік: часам завод ноччу працуе, часам не. Усё залежыць ад таго, якім чынам мы выбудоўваем працу з нейкімі органамі, лабараторыямі, якія праводзяць гэтыя даследаванні".

Кіраўнік прадпрыемства настойвае, што завод хоць і вырабляе прадукцыю, але робіць гэта выключна для пацверджання працы абсталявання:

"Па-іншаму мы не можам праверыць тыя ж газаачышчальныя ўстаноўкі і працу іншых сістэм ачысткі паветра і вады. Мы абавязаныя весці гэтыя работы, інакш не пацвердзім праектныя дадзеныя. Што тычыцца продажу гатовай прадукцыі з завода, на сёння прадукцыя з тэрыторыі завода наша гатовая нікуды не сыходзіла. Завод нікуды не пастаўляе прадукцыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі