Алег Навіцкі зноў у космасе

Алег Навіцкі зноў у космасе

49-гадовы Алег Навіцкі зноў у космасе. 9 красавіка ён паляцеў да МКС на караблі "Ю. А. Гагарын" ("Саюз МС-18"), паведамляе ria.ru.

У складзе экіпажа — Навіцкі (камандзір), расіянін Пётр Дуброў і амерыканец Марк Вандэ Хай. На МКС на сённяшні дзень працуюць двое расіян, чацвёра амерыканцаў і адзін японец.

Алег Навіцкі — ураджэнец беларускага Чэрвеня. Для яго гэта трэці палёт у космас. Ён — Герой РФ, палкоўнік. Упершыню ў космас паляцеў восенню 2012 года. Навіцкі неаднаразова цешыў землякоў здымкамі родных мясцін, зробленых з космасу. "Ён вельмі любіць Беларусь, — распавядала пра свайго мужа Юлія Навіцкая. — І ў любы свабодны момант ляціць туды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі