Жонка касманаўта Навіцкага: Алег заўсёды падкрэслівае, што ён беларус

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, ён знаходзіўся на МКС ад кастрычніка 2012-га разам з расіянінам Яўгенам Тарэлкіным і амерыканцам Кевінам Фордам.

У адных СМІ яго называлі беларусам, у іншых — ураджэнцам Беларусі, але часцей — расіянінам. Як вядома, Алег Навіцкі вучыўся ў Расіі, стаў лётчыкам, служыў у расійскай арміі, ваяваў у Чачні. У 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, быў залічаны кандыдатам у касманаўты.

Журналістка Юлія Навіцкая, жонка касманаўта, у размове з Радыё Свабода падкрэсліла: Алег Навіцкі увесь час акцэнтуе ўвагу на тым, што быў і заўсёды будзе беларусам:

"Вельмі прыемна, што падзея не засталася незаўважанай у яго на радзіме. Алег сапраўды ўвесь час падкрэслівае, што душой ён беларус і беларус па нацыянальнасці. Але пры гэтым з'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, паколькі служыў у расійскай арміі і цяпер жыве на тэрыторыі Расіі".

На здымку Юлія і Алег Навіцкія. Фота — kp.by

Касманаўт Алег Навіцкі ў Чэрвені пілаваў дровы і фарбаваў плот

Астранаўт выклаў у Twitter фота Мінска, зробленае з космасу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі