Алімпіяда і выбары без бяздомных, легальнае порна ў экс-Twitter. #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

З 6 па 9 чэрвеня пройдуць выбары ў Еўрапарламент. І Літва — адзіная краіна ў ЕС, якая мае спіс кандыдатаў, што складаецца толькі з жанчын.

Праўда, аддаць свае галасы за іх змогуць не ўсе ахвотныя. Напрыклад, гэтага права не маюць тысячы бяздомных еўрапейцаў, якія нідзе не зарэгістраваныя.

Тым часам сапраўдныя страсці разгараюцца ў віртуальным свеце. Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск дазволіў публікаваць порна ў X (экс-Twitter), а ў TikTok хакеры пагражаюць каналам знакамітасцяў, уключаючы Пэрыс Хілтан.

Падрабязней пра гэта чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

Толькі жанчыны

Партыя зялёных Літвы вылучыла на выбары ў Еўрапарламент толькі жанчын. Так яны хочуць прыцягнуць увагу да гендарных праблем, у тым ліку да праблемы розніцы аплаты працы мужчын і жанчын. І палепшыць гендарны баланс.

— Пазітыўная дыскрымінацыя — калі так можна сказаць — неабходная, бо ў нас у Літве ёсць іншыя спісы кандыдатаў, дзе пераважаюць мужчыны, і на першых месцах у спісах таксама мужчыны. Таму наша задача — стварыць баланс, прапанаваць толькі жаночы спіс і чакаць, што адна ці некалькі з нас будуць абраныя, — кажа Ева Будрайтэ, старшыня Партыі зялёных Літвы і кандыдатка ў Еўрапарламент.

У спісе таксама ёсць прадстаўніца ромаў. Яна збіраецца стаць дэпутаткай, каб змагацца за правы дзяўчынак, якіх у супольнасці змушаюць да шлюбу, апраўдваючы гэта "культурнымі адметнасцямі".

 

Бяздомныя — значыць без голасу?

Жыхароў Еўрасаюза настойліва заклікаюць ісці на выбары. Але многія з іх не маюць такой магчымасці. Напрыклад, бяздомныя.

Олимпиада и выборы без бездомных, легальное порно в экс-Twitter. #ИхНравы
Парыж / Unsplash.com

У экс-Twitter з'явіцца порна

Сацыяльная медыяплатформа X, якая належыць Ілану Маску, дазволіць публікаваць кантэнт для дарослых. Але ён мусіць быць дакладна абазначаны.

Вы можаце дзяліцца створаным і распаўсюджваным з узаемнай згоды кантэнтам з дарослай аголенай натурай або сексуальнымі паводзінамі пры ўмове, што ён належным чынам маркіраваны і не выстаўляецца на бачным месцы, — гаворыцца ў абнаўленні на сайце. Мы лічым, што карыстальнікі мусяць мець магчымасць ствараць, распаўсюджваць і спажываць матэрыялы, звязаныя з сексуальнай тэматыкай, пры ўмове, што яны створаныя і распаўсюджваюцца з узаемнай згоды.

Сексуальнае выказванне, няхай яно будзе візуальнае ці пісьмовае, можа быць законнай формай мастацкага самавыяўлення.

Да прыходу Маска ў Twitter кантэнт для дарослых быў дазволены. Узяць хаця б адкрытыя фота, якія беларусы і беларускі ўжо некалькі гадоў публікуюць з хэштэгам #нюдзеля. Але афіцыйнай палітыкі на гэты конт не існавала.

 

Пэрыс Хілтан у небяспецы?

Хакеры атакуюць каналы Пэрыс Хілтан, CNN і іншых папулярных карыстальнікаў TikTok. Праграма вымушаная абараняць брэнды і знакамітасцяў ад кібератакі.

— Мы цесна супрацоўнічаем з CNN, каб аднавіць доступ да ўліковага запісу і ўкараніць ўзмоцненыя меры бяспекі для абароны іх уліковага запісу ў далейшым, — сказаў прадстаўнік TikTok. Ён таксама паведаміў, што Пэрыс Хілтан стала мішэнню, але акаўнт зоркі не быў скампраметаваны.

Паводле інфармацыі спецыялістаў платформы, атака адбылася праз функцыю непасрэднага абмену паведамленнямі. Падрабязнасці пакуль не выдаюцца, бо вядзецца расследаванне таго, што адбылося, і праца над аднаўленнем акаўнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі