Алімпійская кваліфікацыя па хакеі да Гульняў-2022 перанесеная на 2021 год
Савет IIHF прыняў рашэнне перанесці фінальныя турніры алімпійскай кваліфікацыі па хакеі з шайбай з 2020-га на 2021 год, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея.
Прычынай пераносу стала пандэмія каранавіруснай інфекцыі. Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта зацвердзіў гэты перанос.
Адборачны турнір у групе D, дзе гуляе беларуская зборная, пройдзе ў Браціславе 26-29 жніўня 2021 года. Сапернікамі нашай каманды будуць зборныя Славакіі, Аўстрыі ды Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.