Аляксандр Азараў сышоў з Аб'яднанага пераходнага кабінета
Аляксандр Азараў / Euroradio
Кіраўнік аб'яднання сілавікоў Беларусі BYPOL Аляксандр Азараў сышоў з Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай. Ён тлумачыць гэта ўдзелам у выбарах у Каардынацыйную раду.
BYPOL заклікае беларусаў паўдзельнічаць у галасаванні на прамых выбарах у Каардынацыйую раду, прызначаных на 25-28 траўня. Адзначаецца, што яна "адыгрывае важную ролю на шляху да змены дыктатарскага рэжыму на дэмакратычную Беларусь".
Азараў у АПК быў прадстаўніком па аднаўленні законнасці. Летам 2023-га Каардынацыйная рада не ўхваліла кандыдатуры Аляксандра Азарава на “пасаду” прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета. Нагодай стала незадаволенасць яго дзейнасцю на гэтай пазіцыі (а яшчэ быў і канфлікт у арганізацыі сілавікоў). Кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская пагадзілася з рашэннем КР, але часткова: прадстаўніком ён ужо не быў, але заставаўся ў Кабінеце кіраваць планам “Перамога”. BYPOL падкрэслівае, што "працягне займацца планам "Перамога" і працай з актывістамі ўнутры Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.