Аляксандр Глеб чытае верш Пімена Панчанкі (відэа)
Футбольны клуб БАТЭ арыгінальна павіншаваў заўзятараў з Днём Перамогі. Быў падрыхтаваны відэаролік, у якім галоўны трэнер каманды Алег Дулуб і футбалісты Станіслаў Драгун, Аляксандр Глеб, Ігар Стасевіч чытаюць верш беларускага паэта Пімена Панчанкі "Дзяўчаты мыюць танк".
"Бо ўжо ў садах балююць
Шпакі,
Бо дзень іскрысты,
Бо танк фатаграфуюць
Замежныя турысты..." — гэтыя радкі дасталіся Глебу.