Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу Euronews (відэа)

У якасці інтэрв'юера для кіраўніка Беларусі выступіў кіраўнік бюро "Еўраньюс" ва Усходняй Еўропе з сядзібай у Кіеве Сэрджыа Кантоне, інфармуе БЕЛТА. Інтэрв'ю доўжылася амаль паўтары гадзіны. Пераважная колькасць пытанняў датычыла сітуацыі ва Украіне. 

Лукашэнка паведаміў, што на пачатку канфлікту ва Украіне ён прапаноўваў шлях да нармалізацыі. Аднак Захад, па словах беларускага кіраўніка, не пагадзіўся з яго планам.

"Калі гэты канфлікт знаходзіўся ў зародку, асобныя заходнія палітыкі задалі мне пытанне: "Як вы бачыце сітуацыю ва Украіне, што трэба зрабіць, каб спыніць гэтую вайну?" Я, вядома, не хацеў дыскутаваць на гэтую тэму, разумеючы, што гэта вынікаў не дасць, але тым не менш я ім сказаў, што ў мяне ёсць сваё бачанне і прапановы, каб нармалізаваць сітуацыю ва Украіне, цалкам нармалізаваць: і палітычную, і не давесці да вайны. і мы гэты план Захаду, не канкрэтызуючы на дадзеным этапе, прапанавалі, будучы ўпэўненымі ў тым, што гэта не прывядзе да таго, што Захад з гэтым планам пагодзіцца. Больш за тое, я паабяцаў, што ў выпадку рэалізацыі прапаноў беларускага боку сітуацыя нармалізуецца ва Украіне, не кажучы ўжо пра тое, што вайны не будзе. Захад не пагадзіўся з гэтым планам. Значыць, камусьці выгадна так", — заявіў Лукашэнка. 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі