Аляксандр Лукашэнка на алімпійскім сходзе. Фота

Аляксандр Лукашэнка на алімпійскім сходзе. Фота

30 траўня ў Мінску прайшоў алімпійскі сход, на які сабралася эліта беларускага спорту. Агулам — каля 200 чалавек. Гэта і спартсмены, і трэнеры, і спартыўныя функцыянеры. Як адзначае тэлеканал “Беларусь 1”, у такім складзе яны не збіраліся ўжо амаль пяць гадоў.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз быў пераабраны на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У сваёй прамове ён назваў “правальным” выступленне зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Рыа. Лукашэнка лічыць, што ў беларускім спорце трэба кардынальна змяніць сітуацыю. “Я проста быў вымушаны прыняць сур’ёзныя кадравыя рашэнні”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка лічыць, што трэба вызначыць “перспектыўныя, патэнцыйна медальныя, традыцыйныя… віды спорту” і менавіта ім аказваць асноўную падтрымку. “І трэба ўзмацніць ролю рэгіёнаў у падрыхтоўцы атлетаў”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі