Аляксандр Лукашэнка: падбор кіраўніка Мінскай вобласці — гэта цяжкі выпадак
На нарадзе з актывам Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму зняў папряэдняга кіраўніка Анатоля Ісачэнку і прызначыў на яго месца Аляксандра Турчына.
Лукашэнка пахваліў Ісачэнку і заявіў, што вялікіх прэтэнзій да яго амаль няма: "Ён праявіў сябе ўмелым, патрабавальным кіраўніком за той перыяд, які адпрацаваў. Вобласць горш не стала. Але што радуе, намецілася тэндэнцыя да нармалізацыі сітуацыі ў самой вобласці. Аднак рашэнне новых задач, якія стаяць перад рэгіёнам, патрабуе велізарнай самааддачы, інтэнсіўнасці і энергіі".
Па словах кіраўніка дзяржавы, якія перадае яго прэс-служба, для звальнення Ісачэнкі ёсць аб'ектыўная прычына. Але адпачываць яму не давядзецца. "Калі вы думаеце, што мы вас спісваем або пасылаем кудысьці на адпачынак, вы памыляецеся. Проста праца будзе больш стабільная", — патлумачыў Лукашэнка. Плануецца, што Анатоль Ісачэнка будзеце выконваць абавязкі ўпаўнаважанага Прэзідэнта па Мінскай вобласці. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы плануе прызначыць яго ў Савет Рэспублікі.
Лукашэнка прызнаўся, што падбор кіраўніка Мінскай вобласці — "гэта цяжкі выпадак", бо вобласць з'яўляецца вызначальнай сярод рэгіёнаў краіны. Турчына прызначылі кіраўніком Міншчыны, бо ён раней працаваў у аблвыканкаме, добра ведае людзей і праблемы рэгіёну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.