Аляксандр Лукашэнка плануе паўдзельнічаць у саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД
Аляксандр Лукашэнка плануе ўзяць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД, якое пройдзе ў Кішынёве 9 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, што лідэры СНД збіраюцца ў Кішынёве для абмеркавання мераў па пераадоленню сацыяльна-эканамічнага крызісу.