Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцай МВФ Крысцін Лагард

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцай МВФ Крысцін Лагард

У суботу, 26 верасня, у Нью-Ёрку Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард. Як вядома, кіраўнік Беларусі прыбудзе ў ЗША для ўдзелу ў мерапрыемствах саміту ААН, дзе ён выступіць з прамовай. У паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы пра запланаваную сустрэчу з Лагард няма ні слова. Аднак яе анансаваў учора падчас наведвання Беларускага металургічнага завода сам Аляксандр Лукашэнка:

"Вы ж бачыце, што я нават у перадвыбарчую кампанію не маю магчымасці быць у краіне. Учора — Пекін, заўтра — Нью-Ёрк... Заўтра ў мяне сустрэча з кіраўніком МВФ, паслязаўтра — генасамблея ААН. Гэта ўсё патрэбна!".

Як вядома, у апошнія гады ўлады Беларусі спрабуюць атрымаць чарговы крэдыт МВФ. Аднак эксперты фонду неаднаразова заяўлялі, што чакаюць правядзення ў беларускай эканоміцы структурных рэформаў. І толькі пасля гэтага можна было б весці гаворку пра крэдытаванне. Зусім невыпадкова 25 верасня першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны заявіў, што ўлады Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка апублікуюць праграму структурных рэформаў на 2016-2020 гады. Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Крысцін Лагард будзе мець важкія аргументы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі