Аляксандр Мацярухін не змог прайсці прагляд у мінскім "Дынама"

Аляксандр Мацярухін не змог прайсці прагляд у мінскім "Дынама"

Форвард Аляксандр Мацярухін не змог прайсці прагляд у мінскім хакейным клубе "Дынама", паведамляе сайт "Беларускі хакей".
 
Хутчэй за ўсё, 37-гадовы хакеіст працягне кар'еру ў Экстралізе "А". Ёсць звесткі, што ён рыхтуецца падпісаць кантракт з "Магілёвам". 

Дарэчы, менавіта ў Магілёве ўкраінскі спартовец пачынаў свой хакейны шлях у Беларусі. 
 
У мінулым сезоне Мацярухін набраў 35 (12+23) ачкоў у 49 гульнях за "Югру" у ВХЛ. Такім чынам у гэтай лізе ён стаў найлепшым бамбардзірам сярод хакеістаў з беларускім пашпартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі