Аляксандра Хацкевіча пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

Аляксандра Хацкевіча пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

Аляксандра Хацкевіча пакінулі кіраваць нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Такі вынік сённяшняй сустрэчы галоўнага трэнера ў Мінску з кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Румасам, інфармуе "Прессбол".

13 лістапада беларуская зборная прайграла ў гасцях зборнай Балгарыі (0:1) у матчы адбору на чэмпіянат свету 2018 года. З 2 ачкамі пасля чатырох гульняў каманда Хацкевіча займае перадапошняе месца ў групе, на ачко менш у зборнай Люксембурга. Адразу пасля ўчорашняй гульні Хацкевіч і Румас дамовіліся сустрэцца ў Мінску. Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола вырашыў, што галоўны трэнер працягне кіраваць зборнай падчас адборачнага цыкла. Кантракт Аляксандра Хацкевіча з БФФ разлічаны да лістапада 2017 года.

Наступны матч зборная правядзе 25 сакавіка 2017-га ў гасцях з камандай Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі