Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў топ-30 рэйтынгу WTA

Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў топ-30 рэйтынгу WTA

Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала новы штотыднёвы рэйтынг. Беларускія спартоўкі ў ім значна палепшылі свае пазіцыі.

Аляксандра Сасновіч у рэйтынгу WTA паднялася з 33-й пазіцыі на 30-ю, у яе 1485 балаў. Сасновіч упершыню ў сваёй спартовай кар'еры займае такое высокае месца ў сусветным рэйтынгу. 

Арына Сабаленка захавала за сабой 20-е месца, маючы 2320 ачкоў.

Вікторыя Азаранка ўзнялася адразу на 18 пазіцыяў і займае цяпер 61-е месца. У яе 951 ачко. 

Таксама ў першую сотню ўваходзіць Вера Лапко. У параўнанні з мінулым тыднем яна паднялася на 8 пазіцыяў і займае цяпер 64-е месца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі