Аляксей Цярэшчанка не будзе выступаць за мінскае "Дынама"

Аляксей Цярэшчанка не будзе выступаць за мінскае "Дынама"

Аляксей Цярэшчанка не будзе выступаць за хакейнае мінскае "Дынама". Пра гэта ён паведаміў у Instagram. У жніўні 38-гадовы ветэран вярнуўся ў беларускі клуб (за "Дынама" расійскі легіянер паспяхова выступаў летась), у яго быў пробны кантракт. Гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў казаў, што Цярэшчанка — "прафесіянал, здольны павесці за сабой, што цяпер асабліва важна для нашай каманды, у складзе якой шмат моладзі". Аднак неўзабаве было прынята рашэнне амаладзіць склад мінскага "Дынама". Да таго ж каманда няўдала выступае, прайграе ўсе матчы.

"Ведаю, што балельшчыкі ў Мінску перажываюць, — піша хакеіст. — Пішуць, пытаюцца, цікавяцца. Але, на жаль, сёлета шлях, якім ідуць трэнеры і кіраўніцтва — гэта шлях без мяне. Жадаю Мінску толькі ўдачы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі