Аляксей Калюжны будзе працаваць у структуры Федэрацыі хакею Беларусі

Аляксей Калюжны будзе працаваць у структуры Федэрацыі хакею Беларусі

Аляксей Калюжны будзе працаваць у структуры Федэрацыі хакею Беларусі. Былы хакеіст узначаліў цэнтр падрыхтоўкі зборных каманд U-16, U-17, U-18, U-20, інфармуе БЕЛТА. Дагэтуль гэтую пасаду займаў Арцемій Старынскі, які будзе працаваць начальнікам каманды маладзёжнай зборнай да 20 гадоў.

Аляксею Калюжнаму 40 гадоў. Ён — вядомы беларускі хакеіст, выступаў за мінскае “Дынама”, за шэраг расійскіх клубаў. З 1996-га быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі, яе капітанам. У 2010-м і 2015-м Калюжны прызнаваўся найлепшым хакеістам нашай краіны. Кар’еру гульца ён скончыў у 2016 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі