Аляксей Лявончык: з рахункаў пацярпелых беларусаў скралі 1,4 млн рублёў

Аляксей Лявончык: з рахункаў пацярпелых беларусаў скралі 1,4 млн рублёў

Сёння з рахункаў пацярпелых беларусаў скралі 1,4 млн рублёў, піша на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік фонду дапамогі рэпрэсаваным Аляксей Лявончык. Гэтыя грошы "яны атрымалі ў якасці кампенсацый за катаванні", якія пасля прэзідэнцкіх выбараў ужывалі сілавікі. Тым не менш, By_Help "працягвае працу ў штатным рэжыме", а выплаты працягваюцца.

Раней стала вядома, што атрымальнікі дапамогі ад фондаў By_Help і By_Sol сутыкнуліся з блакаваннем рахункаў і спісаннем банкамі атрыманых грошай. Некаторыя з-за гэтага сыйшлі ў глыбокі мінус.

Ініцыятывы, якія дапамагаюць беларускім пратэстоўцам, рэкамендуюць атрымальнікам здымаць адпраўленыя грошы як мага хутчэй. А ў адказ патрабуюць адлучыць Беларусь ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы SWIFT — то бок, фактычна фінансава ізаляваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі