Аляксею Янукевічу ўдалося вылецець у Лондан

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч нарэшце здолеў вылецець у Лондан. Там палітык возьме ўдзел у штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі Брытаніі.
“Учора ён прыехаў у аэрапорт. Дагляд яго цягнуўся дзве гадзіны, таму на самалёт ён не паспеў, і яго знялі з рэйса. Сёння ён паехаў нашмат раней, і яму зноў правялі дэталёвы нагляд, які таксама цягнуўся вельмі доўга. Але ўрэшце Аляксей паспеў і паспяхова вылецеў у Лондан”, — распавяла Еўрарадыё прэс-сакратарка Партыі БНФ Каця Маркоўская.

Адзначым, што ў нядзелю падчас нагляду ў палітыка забралі некаторыя працоўныя дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі