АМАП затрымаў каля 20 фанатаў брэсцкага "Дынама"
Здарэнне адбылося 31 жніўня перад матчам брэстаўчан з салігорскім "Шахцёрам".
Нагадаем, сустрэча, якая праходзіла ў Салігорску, завяршылася перамогай брэстаўчан з лікам 3:2.
Як паведамляе "Прессбол" са спасылкай на сайт беларускіх фанатаў, АМАП жорстка затрымаў каля 20 фанатаў брэсцкага "Дынама", ужыўшы да ўсіх фізічную сілу і паклаўшы ўсіх людзей тварам у асфальт. Заўзятараў "Дынама" загрузілі ў аўтазак і адвезлі ў РАУС, дзе іх пратрымалі да 23.30. Потым фанатаў пад канвоем ДПС і АМАПа суправадзілі дадому.
Фанаты заяўляюць, што нічога супрацьпраўнага яны не рабілі.
Фота — belaruspartisan.org