Амбасада РБ у Лондане выклікала паліцыю на ўдзельнікаў акцыі памяці Пушкіна

Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Лондане / t.me/novychas
Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Лондане / t.me/novychas

Беларускія дыпламаты ў Лондане двойчы выклікалі паліцыю на ўдзельнікаў акцыі памяці Алеся Пушкіна, піша "Новы час".

Акцыя адбылася 12 ліпеня. Беларусы Вялікабрытаніі сабраліся каля амбасады, каб ушанаваць памяць загінулага мастака. Гэта не спадабалася дыпламатам, і яны выклікалі паліцыю. Аднак паліцыянты заявілі, што беларусы маюць права ўшанаваць памяць Алеся Пушкіна, і з'ехалі.

Гэта не спадабалася супрацоўнікам амбасады, і яны зноў выклікалі паліцыю. Але і другі раз паліцыянты патлумачылі, што беларусы маюць права на акцыі памяці беларускага мастака пад беларускай амбасадай.

Алесь Пушкін быў асуджаны за сваю творчасць на 5 гадоў. У ноч на 11 ліпеня ён памёр у рэанімацыі, куды яго ў цяжкім стане даставілі з гродзенскай турмы: падчас аперацыі спынілася сэрца.

Пахаванне Пушкіна адбылося 13 ліпеня ў яго на радзіме — у вёсцы Бобр Крупскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі