Труну з Алесем Пушкіным да царквы неслі на руках

Развітанне з Алесем Пушкіным у Бабры / facebook.com/melsergiy
Развітанне з Алесем Пушкіным у Бабры / facebook.com/melsergiy

На пахаванне мастака Алеся Пушкіна, які сканаў у ноч з 10 на 11 ліпеня, сабралося каля 100 чалавек, піша "Наша Ніва".

Развітацца з Пушкіным прыйшлі і мясцовыя жыхары з вёскі Бобр, якія ведалі Алеся з маленства, і тыя, хто прыехаў адмыслова з розных куткоў Беларусі. На пахаванне прыехалі і ўсе чацвёра дзяцей Пушкіна — тры дачкі і сын Мікалай.

Хавалі мастака ў вышыванцы, а ў труну паклалі яго знакаміты капялюш.

Пасля развітання каля хаты прысутныя на руках аднеслі труну ў царкву. Адпяванне прайшло ў мясцовым праваслаўным храме, адноўленым пасля пажару ў 2011 годзе. Тады падчас пажару згарэла драўляная царква, дзе ў 1996-м Пушкін зрабіў славутыя роспісы сцен. У роспісе, прысвечаным Суднаму дню, ён размясціў сярод грэшнікаў Аляксандра Лукашэнку і мітрапаліта Філарэта.

За пахаваннем назіралі міліцыянты, аднак не ўмешваліся. Праўда, час ад часу яны нешта здымалі на відэакамеру.

Алесю Пушкіну было 57 гадоў. За сваю творчасць ён быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі