Амбасада Італіі будзе правяраць мэтавае выкарыстанне віз

Могуць спатрэбіцца здымкі з Італіі

Могуць спатрэбіцца здымкі з Італіі / pixabay.com

Амбасада Італіі будзе правяраць мэтавае выкарыстанне віз. Пра гэта папярэдзіў візавы цэнтр, які працуе з дыпламатычным прадстаўніцтвам. Адзначаецца, што праводзіцца "выбарачны маніторынг", бо "атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай прызначэння з'яўляецца Італія (што не выключае транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны)".

Пры паўторнай падачы на візу давядзецца прадаставіць дакументы, якія пацвярджаюць яе выкарыстанне. Гэта і аплачанае пражыванне ў Італіі (з пазначэннем прозвішчаў і дат), аплачаныя квіткі ў Італію, і імянныя чэкі на выдаткі ў гэтай краіне (сума аднаго не менш за 50 еўра), выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі, сумесныя здымкі — для тых заяўнікаў, якія мелі запрашэнні грамадзян Італіі. Падкрэсліваецца, што гэтыя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але "могуць апынуцца карыснымі для рашэння аб выдачы візы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі