Амбасада Латвіі пачала выдаваць іспанскія візы

Нагадаем, што 31 траўня ў Мінску адкрыўся іспанскі візавы цэнтр. Ён размяшчаецца па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36-1, 5 паверх, офіс 522. Апроч таго, грамадзяне Беларусі і беларускія турагенцтвы таксама маглі атрымаць візы ў консульскім аддзеле іспанскай амбасады ў Маскве. Цяпер гэта можна будзе зрабіць і ў амбасадзе Латвіі ў Мінску.



Выдача віз ажыццяўляецца ў адпаведнасці з латвійска-іспанскім пагадненнем ад 1 ліпеня 2013 года, інфармуе БелаПАН.



Падаць дакументы для паездкі ў Іспанію можна ў такім самым парадку, як для афармлення візы ў Латвію — з папярэдняй рэгістрацыяй. Прыём дакументаў ажыццяўляецца штодня з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 12.00. Візу робяць цягам тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі