Амбасадар Ватыкана прыляцеў у Будслаў на верталёце
1 траўня ў Будслаў на верталёце прыляцеў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтар. Ён блаславіў Дом пілігрыма, які будзе насіць імя папы Францішка, паведамляе сайт catholic.by.
У Будслаў ён прыбыў у суправаджэнні ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка, з чыёй ініцыятывы і быў узведзены Дом пілігрыма.
У імшы, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый перад цудатворным абразом Маці Божай, прынялі ўдзел больш за 500 чалавек.