Амбасадар Вялікабрытаніі ўдзельнічала ў рэканструкцыі славутага фота The Beatles
Супрацоўнікі амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі на чале з амбасадарам Фіёнай Гіб (на здымку яна крайняя справа) паўдзельнічалі ў рэканструкцыі знакамітага фота The Beatles. Зроблена гэта было 16 студзеня, у дзень, калі 60 гадоў таму ў Ліверпулі адчынілі Cavern Club. Менавіта ў ім амаль 200 разоў выступаў славуты гурт.
Фота: thebeatles.com