Амбасадары краін ЕС запатрабуюць вызвалення палітвязняў

5 студзеня амбасадары краін Еўрапейскага саюза ў Беларусі распаўсюдзяць сумесную заяву з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Пра гэта паведаміў сёння амбасадар Венгрыі Ферэнц Контра ў часе сустрэчы амбасадараў краін Еўразвяза з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Вольга Някляева (жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева) і Вольга Бандарэнка (жонка Змітра Бандарэнкі, даверанай асобы Андрэя Саннікава) прадстаўлялі Камітэт сваякоў палітвязняў "Вызваленне".

У сустрэчы ўдзельнічалі таксама старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімір Колас, кіраўнік мінскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, якія прадстаўлялі каардынацыйны камітэт салідарнасці з палітвязнямі і пацярпелымі пасля падзеяў 19 снежня.

Жонкі палітычных зняволеных змаглі распавесці заходнім дыпламатам пра тым, што адбывалася з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх паплечнікамі ў апошнія два тыдні, паведамляе сайт Хартыя 97.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі