Амерыканскі флэшмоб з хатнімі жывёламі падхапілі слухачы Еўрарадыё
Слухачы Еўрарадыё падхапілі флэшмоб з хатнімі улюбёнцамі, што разгарнуўся на старонцы амерыканскай фітнес-трэнеркі. У сацыяльных сетках яны з радасцю выстаўляюць фота сваіх гадаванцаў.
Вось некаторыя з іх:
"Дэн, 30 гадоў. Інтэлектуал, эстэт, мысліцель. На яго рахунку мноства навуковых распрацовак: "Як атрымаць смачняшку ў тры гадзіны ночы і не атрымаць па вушах", "Як адкрыць дзверы", "Як зняць бялізну з сушылкі і аднесці на дыванок у прыхожай". Нядаўна абараніў дысертацыю на тэму: "Спосабы абуджэння гаспадыні для сумеснага паходу ноччу на кухню".
"Варвара Міхайлаўна, усюдыісны кантралёр. Без яе адабрэння ў хаце не можа адбыцца ні-чо-га. Жывём у рэжыме нон-стоп рэвізіі. Правярае ўсё: кошык з бялізнай, пакеты з крамы і нават тэлефон (хоць чытаць не ўмее, відаць))) Калі нешта здараецца без яе ведама, напрыклад, муж пайшоў выносіць смецце і не развітаўся, сядае па цэнтры кватэры і плача (інакш гэтыя жаласлівыя скуголенні не назавеш)".
"Норд. 49 гадоў. Марыў працаваць пажарным. Але, дзякуючы мімімішнай знешнасці, дагэтуль запатрабаваны на подыюме. Рэкламуе вопратку для сабак".
"Падрыхтоўка да 25 сакавіка ідзе поўным ходам. Жэнеўева прымярае свае банты".