Амерыканскія і канадскія вайскоўцы збілі трэці за тыдзень неапазнаны аб'ект
Гэта ўжо трэці аб'ект, збіты за тыдзень над Паўночнай Амерыкай / Airman Gustavo Gonzalez
Трэці за тыдзень неапазнаны аб'ект быў збіты ў паветранай прасторы Паўночнай Амерыкі, піша ВВС. Гэтым разам аб'ект быў збіты над Канадай.
У паветра былі падняты канадскія і амерыканскія самалёты. Неапазнаны аб'ект ліквідаваў амерыканскі знішчальнік F-22.
“Канадскія сілы цяпер вымуць і прааналізуюць адломкі аб'екта”, — напісаў у Twitter прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.
На мінулых выходных амерыканскія вайскоўцы знішчылі кітайскі паветраны шар, а ў пятніцу ля берагоў Аляскі быў збіты невядома аб'ект памерам з невялікай аўтамабіль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.