Амерыканскія "марскія коцікі" будуць трэніраваць батальён "Данбас"
Дамову пра арганізацыю навучання байцоў і афіцэраў гэтага падраздзялення Нацгвардыі Украіны падпісаў яго камандзір Сямён Сяменчанка.
Ён знаходзіцца з візітам у ЗША ў складзе ўкраінскай дэлегацыі. Як напісаў Сяменчанка ў Facebook, дамова падпісаная з "мабільнымі групамі інструктараў ЗША", якія на цяперашні час не з'яўляюцца дзейнымі вайскоўцамі.
Украінскія байцы, між іншым, пройдуць падрыхтоўку па сістэме "марскіх коцікаў". Гэта будуць як індывідуальныя заняткі, так і трэніроўкі ў складзе груп.
Амерыканскія "марскія коцікі" пачнуць працаваць з "Данбасам" праз 10 дзён. Плануецца, што падобную падрыхтоўку пройдуць і іншыя ўкраінскія добраахвотніцкія падраздзяленні ды рэгулярныя часткі.
Фота — Facebook