Ананімайзеры і Tor па-ранейшаму працуюць у Беларусі
А сайты, доступ да якіх абмежавала Мінінфармацыі, перасталі адчыняцца.
У Беларусі 26 лютага пачаў дзейнічаць дакумент аб парадку абмежавання доступу да сайтаў. "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт" прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.
Абмежаванне доступу да сайтаў прадугледжвае новы закон аб СМІ, які прынялі яшчэ у канцы 2014 года. Што новага ў законе “Аб СМІ”
Але ў законе не была прапісана працэдура блакіроўкі. Новая пастанова ўдакладніла, якім чынам будуць закрываць доступ да сайтаў.
Пытанні і адказы: Як у Беларусі будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў
Таксама ў пастанове прапісана, што можа быць абмежаваны доступ да проксі-сервараў і Tor, якія дазваляюць абыходзіць забароны. Шмат хто паспяшаўся паведаміць, што іх ужо закрылі. Але ранкам, 26 лютага, Tor-браўзер, проксі-серверы і VPN па-ранейшаму дазвалялі наведваць сайты, доступ да якіх звычайным чынам абмежаваны ў Беларусі паводле рашэння Мінінфармацыі. Але эксперты кажуць, што пры неабходнасці заблакаваць Tor і проксі-серверы можна лёгка.
Напрыклад, “смеецевыя” старонкі yahooeu.by і yah.by, якія яшчэ 25 лютага былі даступныя ў Беларусі, ад сёння адкрываюцца толькі праз Tor-браўзер, проксі-серверы і VPN.