Анатоль Байдачны: “Штанге ж ведаў, куды ідзе працаваць!”
Штанге знайшоў парушальнікаў прэзідэнцкага Дэкрэта №1 сярод беларускіх футбалістаў, а Еўрарадыё абмеркавала гэта з былымі трэнерамі зборнай.
"Трэба абмяркоўваць з беларускімі трэнерамі пытанні, звязаныя з выхаваннем футбалістаў, іх ладам жыцця. У Нямеччыне шматлікія гульцы зборнай наймаюць спецыялістаў па харчаванні. Нашым да гэтага далёка. У нас ёсць праблемы з алкаголем і нікацінам", — заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге.
Еўрарадыё вырашыла высветліць, наколькі востра стаіць праблема з алкаголем і нікацінам у беларускіх клубах і нацыянальнай зборнай. Анатоль Байдачны, які, па ацэнках экспертаў, прывёў у свой час зборную да найлепшых вынікаў, сцвярджае, што пры ім праблема алкаголю і нікаціну не існавала.
Анатоль Байдачны: “У футбалістаў зборнай ёсць праблемы з алкаголем і нікацінам? Гэта праблемы Штанге. У мяне такіх праблем не было! Такія самыя праблемы ёсць і ў Нямеччыне, не толькі ў Беларусі. Ды ва ўсім свеце ёсць гэтыя праблемы! У Беларусі ёсць куды больш сур’ёзныя праблемы. Я не думаю, што гэта цяпер на такім узроўні, як было раней.
Ёсць, напэўна, і цяпер такія футбалісты, якія паляць. А што тут здзіўляцца? Быццам вялікія футбалісты не паляць. Я ведаю, што Круіф (знакаміты галандскі футбаліст Ёхан Круіф — заўв. рэд.) шмат паліў. Штанге ж ведаў, куды ідзе працаваць! Калі яму гэта не падабаецца — няхай едзе трэніраваць нямецкіх футбалістаў”.
Былы футбаліст мінскага “Дынама” і нацыянальнай зборнай, а цяпер трэнер салігорскага “Шахцёра” Юры Вяргейчык разумее Штанге і кажа, што ведае пра беларускі футбол нашмат больш, чым нямецкі спецыяліст.
Юры Вяргейчык: “У маёй практыцы сустракалася гэта часта, што футбалісты парушаюць спартыўны рэжым. Але і ў наш час былі футбалісты, якія пілі і палілі. У савецкія часы футбаліст мінскага “Дынама” атрымліваў 220 рублёў. Усе на адзін капыл — што токары, што футбалісты. І, вядома, дазвалялі сабе выпіваць таксама, як і токары. Яны — у суботу і нядзелю, а футбалісты пасля гульні расслабляліся”.
Па словах Вяргейчыка, кантраляваць футбалістаў немагчыма. Многіх не пужаюць нават высокія штрафы і звальненне з каманды. Трэнер ведае, што некаторыя гульцы “Шахцёра” паляць і выпіваюць, і па магчымасці з гэтым змагаецца.
Юры Вяргейчык: “Ёсць якія паляць. Ведаю, што ёсць і тыя, якія любяць выпіць. Я не аднаго футбаліста ўжо адлічыў. Проста не хачу пералічваць прозвішчы. Цяпер каманда амалоджваецца.
Са сталых футбалістаў засталіся толькі прафесіяналы. А маладыя — нармальныя хлопцы, якія хочуць у жыцці нечага дасягнуць. Таму з рэжымам тут усё нармальна. Раней, калі ў нас была адна з самых узроставых каманд, то пасля перамогі некаторыя гульцы шукалі сабе дадатковы допінг”.
Нагадаем, у траўні Юры Вяргейчык скардзіўся Еўрарадыё на сваіх футбалістаў:
“Проста ўжо надакучыла. Калі адзін напіваецца, другі напіваецца, трэці… Усё хаваеш тут. А думаюць, што ўсе праблемы толькі ад трэнера. Не, не ад трэнера. І бываюць такія моманты, калі трэнер ужо не вытрымлівае і кажа”.
Былы трэнер зборнай, а цяпер настаўнік “МТЗ-РІПА” Юры Пунтус прызнае, што ў зборнай былі футбалісты, якія палілі і маглі выпіць. На думку трэнера,
здаровы чалавек можа дазволіць сабе крыху расслабіцца.
Юры Пунтус: “Чалавек нармальнага мыслення і здаровы, ён, безумоўна, можа сабе дазволіць, нават прафесіянал, выпіць фужэр добрага віна, або бакал добрага піва, або віскі. Але для гэтага заўсёды ёсць час, калі гэта ідзе не на шкоду яго прафесійным абавязкам. Дык вось гэтай згубнай бяды ці звычкі ў маладых футбалістаў у асноўным я сёння не бачу, хоць у сям’і не без урода”.
Між тым Пунтус жорстка пакараў Віталя Булыгу, які, адпачываючы пасля матчу з Андорай, увязаўся ў бойку. Футбалісту зборнай тады зламалі сківіцу. Пасля гэтага на зборную пасыпаліся нараканні, што ў камандзе не ўсё добра з алкаголем.
Юры Пунтус: “Я палічыў, што такія паводзіны не дастойныя гульца зборнай і адправіў яго ў “Томь”. Такія ўчынкі не вартыя прафесіяналаў”.
Футбаліст нацыянальнай зборнай Павел Пласконны прызнаўся Еўрарадыё, што не паліць і не п’е, таму што гэта пагоршыць яго фізічны стан. На пытанне, як моцна алкаголь і нікацін уплываюць на фізічную форму футбаліста, Пласконны зазначыў, што гэта залежыць ад кожнага асобна.
Павел Пласконны: “Напрыклад, у Булыгі фізічная форма, на мой погляд, ад прыроды. Чалавек можа проста бегаць… доўга не трэніравацца і заўсёды быць гатовым. А ў мяне арганізм слабейшы”.
Былы трэнер мінскага “Дынама” Аляксандр Хацкевіч і настаўнік БАТЭ Віктар Ганчарэнка за сваімі футбалістамі грахоў у выглядзе алкаголю або палення не заўважалі. Пры гэтым яны і дапускаюць, што некаторыя гульцы могуць дазволіць сабе паліць таемна ад трэнера. Аднак і Хацкевіч, і Ганчарэнка зазначылі, што п’янымі і пракуранымі на трэніроўку ніхто не з’яўляўся.