Анатоль Капскі анансуе, што БАТЭ "ачысціцца"

Анатоль Капскі анансуе, што БАТЭ "ачысціцца"

Анатоль Капскі анансуе, што БАТЭ "ачысціцца". Старшыня праўлення футбольнага клуба засмучаны, што ў апошніх хатніх матчах на "Барысаў-Арэне" рэзка знізілася наведвальнасць. У спецыяльна запісаным відэзвароце да заўзятараў ён запрасіў іх на апошні матч БАТЭ ў сезоне — 27 лістапада барысаўчане будуць прымаць "Гарадзею" (пачатак а 16-й гадзіне).

Капскі: "Што датычыць апошніх нашых вынікаў. Я вам абяцаю, што заканчваецца сезон, за зіму наша каманда пацерпіць змены. Мы пастараемся ачысціцца, мы пастараемся зрабіць каманду больш матываванай, больш баявой і больш азартнай".

Старшыня праўлення ФК БАТЭ хоча, каб каманда была часткай заўзятараў. Ён заявіў, што "створаны плацдарм" для таго, каб у наступным сезоне дасягнуць новых поспехаў, "у тым ліку і на міжнароднай арэне".

"Падтрымайце, бо клуб без заўзятараў гэта не клуб", — сказаў Капскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі