Анатоль Лябедзька раздаў незалежныя газеты ў двары свайго дома

Інфармацыйны пікет, прысвечаны адмене льгот, прайшоў сёння ў Мінску. Яго арганізаваў у Вяснянцы разам са сваімі калегамі лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Спачатку актывісты АГП раздавалі інфармацыйныя матэрыялы ў двары жылога дома, а затым распаўсюдзілі газеты па паштовых скрынях.

Усяго было раздадзена каля 500 асобнікаў газет “Свабоду Беларусі”, “Таварыш”, “Народная воля” і ўлёткі на сацыяльную тэматыку.

Па словах Анатоля Лябедзькі, такія метады распаўсюджвання інфармацыі — адказ уладам на забарону сацыяльных пікетаў, запланаваных на 16 снежня.

Прэс-служба АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі