Анатоль Лябедзька: “Я супраць таго, каб камандаваць музыкамі”
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракаментаваў Еўрарадыё вынікі сённяшняй сустрэчы беларускіх рок-музыкаў з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Алегам Праляскоўскім. Нагадаем, рокерам паабяцалі зняць негалосную забарону на арганізацыю
канцэртаў, але наўзамен папрасілі больш не выступаць на акцыях
апазіцыі.
Анатоль Лябедзька: «Я не думаю, што ёсць нейкія спецыфічныя акцыі апазіцыі. Ёсць мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць людзі, якія не падзяляюць погляды ўладаў ці маюць нейкую грамадзянскую пазіцыю. У любым выпадку, я супраць таго, каб камандаваць музыкамі, літаратарамі.
Мы гэта праходзілі, і мы гэта перажываем. Указваць дзе каму выступаць і што пісаць — гэта ганебна, гэта непрыстойна, і гэтага не будзе пры дэмакратычнай уладзе. А ўсё астатняе – гэта рашэнні за людзьмі творчымі і, канешне ж, за ўладай. Як яны дамовіліся, так і будуць рабіць”.