Анатоль Лябедзька зламаў нагу падчас футбольнага матча (фота)
Лідар АГП правядзе ў гіпсе пяць тыдняў.
Няшчасны выпадак адбыўся з Лябедзькам 10 жніўня падчас аднаго з матчаў турніра “Кубак свабоды”.
“Вельмі рэдкі пералом галёначнай косці. Ну вядома рэдкі, дзе яшчэ такое бывае. Хлопец бяжыць праз усе футбольнае поле, каб ззаду мэтанакіравана, наўмысна ударыць па назе... Нельга гуляць злым і помслівым у футбол, катэгарычна нельга! Пяць тыдняў у гіпсе!!! Усе планы пад бульдозер...”, - расчаравана паведаміў Анатоль Лябедзька ў сваім фэйсбуку.
Старшыня Аб’яднаная грамадзянскай партыі вядомы сваёй прыхільнасцю да заняткаў спортам. Акрамя футбола, ён таксама займаецца бегам.
Фота facebook.com