Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю
Аксана Аляксеева на волі
Кіраўніца мінскага аддзялення АГП Аксана Аляксеева выйшла на волю з калоніі №4. Пра гэта паведаміў палітык Анатоль Лябедзька:
— Вільготныя вочы і бязмежная радасць. Наша Аксана Аляксеева на волі!
У зняволенні яна была 1 год, 2 месяцы і 25 дзён.
Аксана была затрыманая разам з іншымі лідарамі Мінскай гарадской арганізацыі АГП 27 ліпеня 2022 года. Падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў яе кватэру.
У судзе Першамайскага раёна Мінска 3 лістапада 2022 года вынеслі прысуды па крымінальнай справе супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі і Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі.
Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.