Андрэй Касціцын застаецца лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ

Беларускі форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын закінуў пераможную шайбу ў гасцявым паядынку чэмпіянату НХЛ з "Каларада". Выйграўшы з лікам 4:2, "Манрэаль" перарваў серыю з чатырох паражэнняў запар.  Як паведамляе БЕЛТА, Касціцын-старэйшы на 58-й хвіліне, атрымаўшы на чужой сіняй лініі шайбу ад Мэц'ю Дандэна, выкаціўся адзін на адзін з галкіперам суперніка і зрабіў лік 3:2. Пасля гэтага гаспадары пляцоўкі замянілі варатара палявым хакеістам і атрымалі яшчэ адну шайбу, але ўжо ў пустыя вароты.

Закінуўшы сваю 19-ю шайбу, Андрэй Касціцын стаў найлепшым снайперам "Манрэаля". Таксама ён застаецца лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ. На рахунку 25-гадовага беларуса 32 ачкі (19 закінутых шайбаў і 13 галявых перадачаў) у 52 паядынках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі